| kirik17 ( @ 2007-09-29 14:14:00 |
| Entry tags: | music, termin x |
Кавер на Oasis - Wonderwall ад Termin X

Менскі гурт Termin X прэзэнтуе сваю інтэрпрэтацыю знакамітай песні пад назвай “Чароўны мур”. Пераклад тэксту на беларускую мову зрабіў літаратар Сяргей Балахонаў (http://balachonau.puls.by/) сумесна з вакалістам гурту Кірылам Домнічам. Трэк быў запісаны ў жніўні 2007 на студыі Осмас і шматразова выконваўся на канцэртах, але пераважна на мове арыгіналу – на ангельскай мове.
“Гэтым трэкам мы хацелі бы выказаць павагу да творчасці гурту Oasis і паспрабаваць сябе у нязвыклай нам панк-манеры выканання. Спадзяемся, што атрымалася.” – кажуць музыкі.
“Калі я выконваю гэтую песню мяне амаль заўседы разбірае на кавалкі. Проста неверагодная энергетыка ў гэтых простых чатырох акордах, у гэтай мелодыі, у гэтых рыфмах. У такія моманты сапраўды разумееш, што ў кожнай вартай песні ёсць сапраўдная душа, у якую можна закахацца і жыць з гэтым пачуццем усё жыцце. Пэўна, што Wonderwall – для мяне тая песня, якая пройдзе са мной праз доўгія годы.” - адзначае Кірыл Домніч.
“Спачатку мы гралі яе на ангельскай мове. Але цікава было зрабіць нейкі музычны эксперымент. Гэта быў таксама і фанетычна-эстэтычны эксперымент, бо калі я звяртаўся да Сяргея Балахонава з прапановай перакласці тэкст, я пытаўся пра як мага большае фанетычнае падабенства гучання беларускамоўнай версыі да гучання арыгіналу на ангельскай мове. І мне здаецца, што ён надзвычай добра пераклаў тэкст, пры гэтым амаль цалкам захаваўшы сэнс, рытміку, настрой. Мне толькі засталося яшчэ змяніць колькі словаў дзеля таго, каб мне было зручней спяваць. Я вельмі задаволены!” – распавядае вакаліст гурту пра ідэю стварэння беларускамоўнай версіі песні Wonderwall.
“Так. Гурт Termin X прыпыніў сваё існаванне. Да гэтага ёсць шмат абставін. Але стоадсоткава можна сказаць адно, што ніхто з музыкаў не вырашыў развітацца з музыкай і будзе і далей працягваць музычную творчасць. Шкада, што засталіся вельмі файныя незапісаныя песні, але мы ўпэўнены ў сваіх моцах, і будзем ствараць штосці новае і зусім ня горшае за тое, што рабілі, ну хіба, што толькі ў іншых праектах” – адказваюць музыкі на пытанне, пра чуткі аб распадзе гурту.
Чароўны мур - 128kbit/s
Чароўны мур - 256kbit/s
Фота by