| kirik17 ( @ 2008-12-08 08:16:00 |
Вяртанне Termin X


Вяртанне Termin X
Пасля перапынку, які цягнуўся больш за год, гурт Termin X аднавіў сваю творчую дзейнасць і цягам некалькіх месяцаў ужо ідзе шчыльная праца над рэпетыцыямі канцэртнай праграмы і запісам першага альбому.
“Большая частка трэкаў – гэта цалкам новыя кампазіцыі. Таксама на альбоме будзе матэрыял, які мы раней гралі на канцэртах і адмыслова перапісаныя і пераміксаваныя трэкі з нашага дэма. Да працы над альбомам далучана вельмі шмат таленавітых людзей, якія з імпэтам імкнуцца зрабіць якасны прадукт. Мы ня звыклыя скардзіцца, што ў Беларусі дрэнныя ўмовы, няма прафесійных музычных кадраў і г.д. Тут ёсць усё, што нам патрэбна, каб запісаць альбом, за які нам будзе не сорамна. І мы вельмі ўдзячныя нашым сябрам і аднадумцам, якія робяць вельмі шмат, каб развеяць розныя міфы аб магчымасцях беларускай альтэрнатыўнай музыкі“ – распавядае гітарыст Зміцер Копаць.
“Ужо запісана 40% матэрыяла. Зараз мы працуем над аранжыроўкамі зусім новых трэкаў. Як толькі ўсе будзе падрыхтавана – адразу запішам у студыі. Я буду вельмі задаволены, калі атрымаецца запісаць дыск не больш за 35-40 хвілін гучання, але без другасных песен. Вельмі важна аб’яднаць усе гэта адзінай сэнсавай канцэпцыяй і надаць альбому “аўтаномную душу“, каб у слухача штосці эмацыйнае заставалася пасля праслухоўвання. Альбом будзе цалкам беларускамоўны.” – кажа вакаліст гурту Кірыл Домніч.
У гурце адбыліся змены – новы басіст і барабаншчык, якія безумоўна дадаюць нешта новае як у гучанне, так і ў музычны матэрыял.
Склад:
Кірыл Домніч – вакал,
Дзмітры Копаць – гітара,
Кірыл Скарынін – барабаны,
Дзмітры Васюк – бас.
Кірыл Домніч – вакал,
Дзмітры Копаць – гітара,
Кірыл Скарынін – барабаны,
Дзмітры Васюк – бас.